У школьнай бібліятэцы прайшла гадзіна патрыятызму для падлеткаў “Люблю цябе, зямля бацькоў святая!”

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая, —

Мая слязінка — са святла наскрозь,

Маё прычасце, мой святлісты лёс…

З табой і паміж бедаў я світаю.

                                          (Н. Загорская «Мае ўсе думы звязаны з табою…»)

Родная зямля, Бацькаўшчына, Беларусь… Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе гісторыю сваёй краіны, бачыць прыгажосць роднай прыроды, знаёміцца з таленавітымі людзьмі, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

Зямля пад белымі крыламі, Беларусь сінявокая, родная бацькаўшчына – так называем мы нашу краіну, якая мае слаўную і гераічную гісторыю. А ствараюць гісторыю людзі.

У час мерапрыемства ўспомнілі знакамітых беларусаў: Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Анастасію Слуцкую, Напалеона Орду, Рыгора Раманавіча Шырму і іншых.

Кожны з беларусаў уносіць часцінку сваёй працы ў агульную справу.  Кожны імкнецца да таго, каб наша Беларусь была мірная, багатая і шчаслівая.

Добавить комментарий