Экскурсия в Скоки

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Рисунок2 

Нашы вучні наведалі сядзібу старажытнага роду Нямцэвічаў, якая знаходзіцца ў в. Скокі. У адроджаным будынку размешчаны выставы, прысвечаныя яго жыхарам, а таксама экспазіцыі, паведамляючыя аб падзеях Першай сусветнай вайны.

 

Шопік Дар’я, 9 “Б” клас: – Мне вельмі спадабалася паездка. Экскурсавод паведаміў, што гэта сядзіба унікальная не толькі знакамітымі ўладальнікамі, але і тым, што 15 снежня 1917 года тут пачаўся першы этап перамоў паміж Германіяй і Расіяй, які пазней завяршыўся падпісаннем Брэсцкага міру. У музеі ёсць залы, прысвечаныя Першай сусветнай вайне. Уразіла землянка, у якой знаходзіўся муляж салдата, выклікалі інтарэс і многія рэчы, якія збіраліся супрацоўнікамі музея крапатліва і з любоўю. З захапленнем разглядалі хрустальную люстру, карціны, мэблю. Пастаялі на балконе, адкуль відаць цудоўныя далягляды нашай Брэстчыны і дзе калісьці стаяў сам Юльян Урсын Нямцэвіч, выдатны пісьменнік і грамадскі дзеяч, сакратар і ад’ютант Тадэвуша Касцюшкі. Думаю, што мы з задавальненнем   наведаем музей яшчэ раз. Добра, што яго супрацоўнікі адраджаюць нашу культуру

Добавить комментарий