Аб прафесіі “ бібліятэкар” і дзе яе можна атрымаць вучням 11 –х классаў паведаміла на класным часе школьны бібліятэкар Пропер Таццяна Аляксандраўна
Прафесія «бібліятэкар» патрабуе ад спецыяліста пераважна інтэлектуальных затрат і такіх важных якасцей: арганізаванасць, адказнасць, здольнасць запамінаць на працяглы тэрмін вялікія аб’ёмы інфармацыі, добрая зрокавая памяць,уседлівасць, акуратнасць у рабоце і інш. Бібліятэчная прафесія з’яўляецца адной з самых цікавых яшчэ і таму, што кожны дзень прыносіць знаёмства з інфармацыйнымі навінамі, новымі кнігамі, свежымі нумарамі газет і часопісаў, цікавымі людзьмі.
Прафесіянальная дзейнасць – гэта перш за ўсё выкананне канкрэтных задач з прымяненнем спецыяльных навыкаў працы.
Дзверы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адчыненыя для кожнага з вас!
Будучыя бібліятэкары атрымліваюць як гуманітарную, так і інфармацыйна тэхнічную падрыхтоўку. У рамках першага кірунку студэнты вывучаюць гісторыю культуры, літаратуру, пытанні захавання і выкарыстання дакументаў. У рамках другога кірунку – базы даных, інфармацыйныя сістэмы,атрымліваюць навыкі работы ў лакальнай і глабальнай сетцы Інтэрнэт і многае іншае.
Выпускнікі, якія атрымалі вышэйшую спецыяльную адукацыю, маюць спецыяльнасць «бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць» па напрамках «менеджмент», «аўтаматызацыя», «інфарматызацыя», «метадычнае забеспячэнне», што дазваляе ў будучым атрымаць прэстыжныя пасады не толькі ў бібліятэках і інфармацыйных цэнтрах, але і ў вядучых дзяржаўных структурах, установах і кампаніях.
На прыканцы мерапрыемства вучні атрымалі закладкі з памяткамі.