Урок мужнасці і патрыятызму

Да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міколы Засіма ў школе прайшоў урок мужнасці і патрыятызму “Паэт і змагар”. Мікалай Арцёмавіч нарадзіўся 19 лістапада 1908 г. у вёсцы Шані Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям’і. На ўроку дзеці пазнаёміліся са зборнікамі паэзіі «Ад шчырага сэрца», «Вершы», «Выбранае», «А за намі Белавежа» .   Свае першыя вершы ён падпісваў псеўданімамі «Хлопец», «Агонь», «Асот», «М. Асот», «Міз». У 1933 г. ў «Родным краі» паэт ужо пад сваім прозвішчам друкаваў творы побытавай сатыры. Пра жыццёвы і творчы  шлях нашага земляка расказала дзецям загадчык Раённай дзіцячай бібліятэкі імя А. Лось.

19 лістапада 2008 г. да 100-годдзя Міколы Засіма на будынку Пружанскай раённай бібліятэкі ўсталяваная мэмарыяльная дошка.

 

 

Добавить комментарий