Чарговая гульня “Поле цудаў” была прысвечана творчасці класіка беларускай літаратуры Янку Купалу. Падчас гульні ўзгадвалася прозвішча Чаховіча, бібліятэкай якога карыстаўся Купала, Савіцкага, які намаляваў партрэт Купалы. Успомнілі драматычныя творы Купалы: “Паўлінку” і “Тутэйшыя”. Цяпер вучні ведаюць, што Янка Купала перакладаў творы з пяці моў.
Удзельнічалі вучні 7 класаў.
Фіналістамі сталі Вашчук Ганна, Каўтунюк Ксенія і Бугвін Вікторыя. Пераможцай стала Бугвін Вікторыя, але, на жаль, супергульню яна прайграла. Пераможцы атрымалі памятныя прызы. З добрым настроем развітваліся пасля гэтай сустрэчы.