Мова – галоўнае адрозненне аднаго народа ад іншага. Сёння ў Свеце існуе 5000 моў, і 2/3 з іх не мае пісьменнасці. 21 лютага ва ўсім Свеце з 2000 года адзначаецца дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасьці. І Беларусь не выключэнне з правілаў.
І наша школа не стала выключэннем.
Классны кіраўнік і настаўніца беларускай мовы Астапчук І.У. разам з вучнямі 7 “А” класа падрыхтавалі сапраўднае свята роный мовы. Песні, гульні ў пантаміму “Пазнай фразеалагізм”, інсцэніроўка верша “У кнігарні”, сапраўдная Паўлінка і пан Быкоўскі , якія гулялі ў карты (інсцэніроўка аднаго з эпізодаў п’есы “Пўлінка” Янкі Купалы), зацікаві не толькі прыгожосцю мовы і нацыянальнымі строямі, але і акцёрскімі здольнасцямі. Аматары мовы спявалі песні, чыталі вершы беларускiх пясьменнiкаў. Да беларускасці ў гэты дзень дакрануўся кожы, ад першакласніка да дырэктара школы.