Свята ўраджаю

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Штогод у школе ладзіцца цудоўнае свята ўраджаю. На школьных “Дажынках” дзеці падводзяць вынікі свайго шчыравання на агародзе, праслаўляюць нялёгкую працу земляроба, атрымліваюць падарункі за добрую працу, а таксама спаборнічаюць у майстэрстве восеньскіх вырабаў.

У свяце актыўны ўдзел прымалі не толькі вучні, а таксама іх мамы і таты, бабулі і дзядулі, якія на працягу некалькіх тыдняў дапамагалі дзецям рыхтаваць святочную праграму з песнямі і танцамі, гульнямі і сюрпрызамі, шылі касцюмы і загадзя рыхтавалі разнастайны матэрыял для вырабаў.

З дапамогай фантазіі і кемлівасці апалае лісце, садавіна і агародніна ператварыліся ў сапраўдныя творы мастацтва! Усе сталы на выставе – кожны клас прадэманстраваў свой палёт фантазіі – восень-паненка засыпала шчодрым ураджаем. Адным словам, свята прыгажуні восені і сумленных працаўнікоў атрымалася на славу.

Добавить комментарий