Да нас завітала ў госці выпускніца школы, беларуская паэтка, этнакультуролаг Антаніна Хатэнка. Сустрэча была прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадруку і святу роднай мовы. Вершы, песні і гульні не сціхалі ў сценах нашай школы… Мы дакрануліся да нашай спадчыны.