«Жыў лёсам людзей на балоце»
Напярэдадні тыдня роднай мовы ў нашай школе прайшло цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю Івана Мележа. Розныя факты з біяграфіі пісьменніка ўражвалі: яго вялікая любоў да навакольнага свету, да фальклору, захапленне творамі Купалы, Коласа, Пушкіна.
Вучні 11 класа разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Таццянай Васільеўнай Панасік падрыхтавалі невялічкую інсцэніроўку размовы Яўхіма з бацькамі наконт таго, як ажаніцца з Ганнай. Але вялікай нечаканнасцю для ўсех было тое, што на мерапрыемства былі запрошаны госці – народны фальклорны калектыў «Бабіна лета» з вёскі Аранчыцы. Яго ўдзельніцы расказалі шмат цікавага пра абрад вяселля. Вучням спадабалася мерапрыемства. Яны даведаліся пра творчасць народнага пісьменніка і ў той жа час акунуліся ў старажытнасць, былыя часы нашых бабуль і дзядуль.