
Пташнікаў, І.М. Мсціжы: раман: для старэйшага школьнага ўзросту / Іван Пташнікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. – 366 с. – (Школьная бібліятэка).
Падзеі, апісаныя ў рамане, адбываюцца ў беларускай вёсцы пяцідзясятых – шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Героі кнігі – калгаснікі, механізатары, дактары, рабочыя леспрамгаса. Аўтар пранікнёна і з хваляваннем распавядае пра нашу рэчаіснасць, любоў чалавека да роднай зямлі, яго клопаты аб захаванні прыроды.

“Беларуская проза даваеннага перыяду”
Беларуская проза даваеннага перыяду: для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. – 302 с. – (Школьная бібліятэка). У гэты зборнік увайшлі раман і апавяданні для вывучэння беларускай літаратуры ў 10 класе. Класіка ад К. Чорнага, Л. Калюгі і М. Лынькова зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў…

Зборнік твораў для дадатковага чытання ў 6 класе”
Зборнік твораў для дадатковага чытання ў 6 класе: для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту / укл. Н.Шчарбакова. – Мінск: Звязда, 2023. – 440 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборнік увайшлі творы выбітных сучасных беларускіх пісьменнікаў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Святланы Быкавай, Генадзя Аўласенкі, а таксама класікаў айчыннай літаратуры Янкі Маўра, Якуба Коласа, Васіля Віткі, Івана Пташнікава.

“І памяць гаворыць”
І памяць гаворыць: зборнік твораў для дадатковага чытання ў 10 класе: для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту / склад. С.І.Моўчан. – Мінск: Беларусь, 2023. – 279 с. – (Школьная бібліятэка).
У кнігу ўвайшлі лірычныя і празаічныя творы беларусаў-франтавікоў, сучасных беларускіх аўтараў, для якіх тэма Вялікай Айчыннай вайны стала адной з галоўных у творчасці. Глыбока і па-майстэрску ў іх перададзены боль беларускага народа, раскрыты трагедыі асобных сем’яў і людзей, паказаны самыя жахлівыя бакі вайны — для таго, каб такое болей ніколі не паўтарылася…

Сборник произведений для дополнительного чтения в 8 классе
Сборник произведений для дополнительного чтения в 8 классе: для детей среднего школьного возраста. – Минск:Беларусь,2023,-391 с.- (Школьная библиотека).
В книгу вошли произведения мировых мастеров художественного слова — У. Шекспира, А. Чехова, В. Короленко, М. Горького. Их литературные герои — представители разных эпох и стран, но они одинаково мечтают о счастье. Только у каждого из них представление о нем свое, сугубо личностное. Предаваясь мечтам о счастье, они идут к нему через преграды и испытания. Не все достигают цели, но опыт каждого героя бесценен для читателя.