Міжнародны  дзень роднай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

21 лютага  ўвесь свет адзначае Міжнародны  дзень роднай мовы. У школьнай бібліятэцы прайшла гульня-конкурс «Табою сагрэты – роднае слова».  У час падарожжа  па краіне роднай мовы вучні рабілі наступныя прыпынкі: «Перакладчыкі», «Шарада «Пралеска», «Словаведы», «Падарунак. Старонкі мінулага і сучаснага», «Літаратурная крыжаванка», «Знаўцы беларускага фальклору», «Нельга забыць», «Адгадай мелодыю» і выконвалі пэўнае заданне. Таксама актыўна прынялі ўдзел у конкурсах: “Таямнічая скрыня”, ”Пазнай партрэт пісьменніка”. Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным.

Добавить комментарий