
ДА МАРАФОНУ «ДЗЯКУЙ ЗА СВАБОДУ» ДАЛУЧЫЛІСЯ РАБОТНІКІ АДДЗЕЛА КУЛЬТУРЫ І ЧЛЕНЫ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»
Марафон прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці аддзела культуры Пружанскага райвыканкама сумесна з членамі РГА «Белая Русь» наведалі Шарашоўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
На канцэрт была запрошана былая малалетняя вязень фашысцкіх канцлагераў Вера Іосіфаўна Засім.
Сярод артыстаў, якія радавалі гасцей мерапрыемства, была і выпускніца нашай школы Саваш Лілія.