Матвеева Насця – удзельніца рэспубліканскага велапрабегу
Вучаніца нашай школы Матвеева Насця стала удзельніцай рэспубліканскага велапрабегу, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 40-годдзю ўстанаўлення значнага царкоўнага свята – Сабора Беларускіх святых.
Вернікі зрабілі прыпынак каля памятнага месца ў Пружанах і прынялі ўдзел у мітынгу, падчас якога выступілі намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч і благачынны цэркваў Пружанскай акругі протаіерэй Міхаіл Носка.
Затым адбылася ліція па загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вернікі змаглі пакланіцца іконе Сабора Беларускіх святых. Пасля да помніка «Спаленым вёскам» былі ўскладзены кветкі ад удзельнікаў рэспубліканскага велапрабегу.
Дарэчы, завершыцца велапрабег у суботу, 13 ліпеня, у Храме-Помніку ў імя Усіх Святых у Мінску.
Падрабязнасці можна будзе прачытаць у газеце “Раённыя будні”