17-18 мая 2019 года ў г.Пружаны адбыліся заключныя мерапрыемствы VII адкрытага абласнога фестываля фальклорнага мастацтва “Радавод”
Навучэнцы, калектывы народнай творчасці, гурты, ансамблі, ідывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйнай кухні ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці сустрэліся ў Пружанах і паказалі вынікі двухгадовых пошукаў, экспедыцый, працы па вывучэнню і перайманню традыцыйнага фальклору сваёй мясцовасці. Каб трапіць на свята фальклору, неабходна было падрыхтаваць самабытны матэрыял свайго рэгіёну, вывучыць і ведаць яго мову, песні і танцы. Да ўдзелу ў фестывалі былі запрошаны замежныя госці – калектывы з Польшчы, Сербіі, Расіі, якія адметна паказалі асаблівасці традыцыйнай культуры сваіх краін.