2 апреля отмечается День единения народов Беларуси и России. И хотя сама дата — День единения народов Беларуси и России — в последние годы широко не отмечается, но ряд праздничных и торжественных мероприятий все же проводится особенно в столицах обоих государств. Среди них — различные конференции, в которых принимают участие представители интеграционных органов, законодательной и исполнительной власти, творческой и научной интеллигенции, молодежи; праздничные концерты, в которых выступают ведущие исполнители и коллективы из двух стран, и другие культурные мероприятия.
А наши учащиеся написали стихи, посвященные этому празднику. Ознакомится с их стихами ними вы можете в этом посте.
“Дзве сястры – Беларусь і Расія”
Пад ласкавымі промнямі ясных нябёс,
Быццам восьмае цуда між тых, што ўжо ёсць,
Каласяцца, квітнеюць штосілы
Дзве сястры – Беларусь і Расія.
Беларусь – шум дуброў і палеткаў,
Клёкат бусла пад срэбрам Дняпра,
Васільковае поле за хатай улетку,
І другой такой у свеце няма.
А Расія… Якая краіна!
Неабсяжныя далі магутных лясоў,
Усё тое, што сэрцу нашаму міла,
Праз стагоддзяў смугу мы знаходзім у ёй.
І хоць жывём не ў адной мы краіне,
І паміж намі ёсць мяжа,
Мы па-суседску ганарымся,
Што побач – моцная сястра.
Мы крочым разам праз стагоддзі,
Мацнее еднасць з кожным днём.
У свеце гэтым дзве сястры ёсць,
Мы іх Радзімаю завём.
Неміровіч Алена, вучаніца 7 “А” класа
Пад адзіным небам, на адной зямлі,
Разам у горы, у часы баявыя,
Дзве падобныя долі, як дзве сцежкі ў жыцці,
Дзве сястры – Беларусь і Расія.
Час ішоў, з ім цякла і бурліла рака,
Тую рэчку жыццём называюць,
І нялёгкай жыццёвая сцежка была,
Ды мы ведалі: нас падтрымаюць.
Беларусь сінявокая, край азёр і лясоў,
Усё жыццё я табе прысвячаю,
І сястрыцу тваю – хлебасольную Русь,
Як цябе, на ўвесь свет праслаўляю.
Будзь шчаслівай, зямля наша, дзедаў зямля!
Хай яднаюцца нашы народы!
Мы – славяне, адзіная наша зямля,
Хай жыве яна доўгія годы!
Шаталава Ганна, вучаніца 7 “А” класа
Дзве сястры – Беларусь і Расія,
Кроў у жылах цячэ ў нас адна.
Мы свабоду і мір адстаялі,
Мы з’яднаны навекі здаўна.
Раздзяляюць нас вёрсты і мілі.
Ды сяброўства не стане слабей,
І смяёмся мы разам, і плачам.
І гуляем мы разам у хакей.
Беларусь і Расія!
Заўсёды мы побач.
Нам у светлыя далі поруч трэба ісці.
Быццам сёстры-блізняты, жывём мы ў згодзе,
Я жадаю народам маім мацнець і цвісці!
Кунда Данііл, вучань 7 ”А” класа