Экскурсія ў ДШМ да 125-годдзя Рыгора Раманавіча Шырмы

Рыгор Шырма – стваральнік беларускага народнага хору, харавы дырыжор, збіральнік беларускіх народных песень, якіх запісаў больш за 2000. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з 1940 г. на працягу 30 год узначальваў Беластоцкі ансамбль песні і танца, а ужо пасля 50-х г. Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу. За гэты час ён праехаў каля мільёна кіламетраў, даў 3000 канцэртаў, якія наведала больш за два мільёны слухачоў.  3 студзеня навучэнцы наведалі “ДШМ ім. Р.Р. Шырмы”, а менавіта музей славутага земляка, дзе пазнаёміліся з яго жыццём і творчасцю.

Добавить комментарий