Быў. Ёсць. Буду.

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

«Роўнага яму няма і наўрад ці ўжо будзе, замяніць яго ў нашай літаратуры не можа ніхто», — так ацаніў творчасць Уладзіміра Караткевіча Васіль Быкаў. Таленавіты празаік, драматург, кінасцэнарыст, эсэіст, гісторык. Ён з’яўляецца заснавальнікам гістарычнага жанру ў беларускай літаратуры. Творчасць пісьменніка стала эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў.
Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею майстра гістарычнай прозы, праходзяць ў бібліятэках ўсёй краіны. Бібліятэка нашай школы таксама далучылася да святкавання гэтай даты.
У бібліятэцы прайшла вечарына “Быў. Ёсць. Буду…”. Аповед пра жыццё і творчасць аўтара гучаў з вуснаў вядучых словамі самога Караткевіча. Падчас мерапрыемства дэманстраваўся відэафільм “Летапіс жыцця і творчасці” – унікальныя сямейныя фотаздымкі, кнігі, вершы.
Шаноўныя прыхільнікі беларускай літаратуры! Запрашаем вас у школьную бібліятэку!

Добавить комментарий