Вучні 5 “А” класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні на лепшага знаўцу беларускіх казак, прысвечанай Дню беларускага пісьменства. Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся са зборнікам беларускіх казак “Бацькаў дар”, а потым адказвалі на заданні тураў.
Лепшай знаўцай прызнана Мелеш Анастасія. Мерапрыемства было карыснае і пазнавальнае для ўсіх вучняў. Дзеці больш грунтоўна пазнаёміліся з беларускай казкай.