У школьнай бібліятэцы прайшла гульня-конкурс «Пагуляем ў роднае слова». У час падарожжа па краіне роднай мовы вучні рабілі наступныя прыпынкі: «Перакладчыкі», «Шарада «Пралеска», «Словаведы», «Падарунак. Старонкі мінулага і сучаснага», «Літаратурная крыжаванка», «Знаўцы беларускага фальклору», «Нельга забыць», «Адгадай мелодыю» і выконвалі пэўнае заданне. Таксама актыўна прынялі ўдзел у конкурсах: “Таямнічая скрыня”, ”Пазнай партрэт пісьменніка”. Падарожжа атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным.