12 апреля – Всемирный день авиации и космонавтики

Штогод 12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі, які ўстаноўлены пратаколам 61-й Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі і рашэннем Савета Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі.

Сёння Беларусь – гэта касмічная дзяржава, бо мае сваю касмічную праграму, сваіх касманаўтаў і свой спадарожнік. 1 лістапада 2013 года Генеральная асамблея ААН прыняла нашу краіну ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы з мірнымі мэтамі.

Мы захавалі лепшыя дасягненні ў касмічнай галіне і дасягнулі значных поспехаў у стварэнні аптычнай мэтавай апаратуры для касмічных спадарожнікаў, для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, у распрацоўцы новых матэрыялаў для касмічнага выкарыстання і электроннай кампанентнай базы, здольнай вытрымліваць жорсткія радыяцыйныя нагрузкі калязямной касмічнай прасторы.

22 ліпеня 2012 года на арбіту запушчаны першы спадарожнік БелКА (Беларускі касмічны апарат). Запуск другога спадарожніка плануецца на 2023 год.

У верасні 2018 года Беларусь прымала XXXI Міжнародны касмічны кангрэс, які сабраў каля 200 дэлегатаў – касманаўтаў і экспертаў – з розных краін. На адкрыцці Прэзідэнт нашай дзяржавы А. Р. Лукашэнка адзначыў: «Атамная энергетыка, касманаўтыка – гэта новыя кірункі развіцця Беларусі ўжо ў перыяд яе незалежнасці і суверэнітэту.І мы не памыліліся, таму што, як я ўжо сказаў, увесь свет аб’ядноўвае свае намаганні ў асваенні космасу. І гэта з’яўляецца рухаючай сілай навукова-тэхнічнага прагрэсу. Сумесная праца вучоных, інжынераў, тэхнікаў, безумоўна, спрыяе развіццю і іншых галін, росту нацыянальных эканомік».

Зараз асваенне космасу немагчыма без аб’яднання намаганняў. Такія вядучыя касмічныя дзяржавы, як ЗША, Кітай і Расія, імкнуцца да міжнароднага супрацоўніцтва ў даследаванні арбіты Зямлі, іншых планет, астэроідаў, пабудове новых арбітальных станцый.

Важна, каб Беларусь таксама ўдзельнічала ў гэтых працэсах, што павінна забяспечыць развіццё айчынных навукаёмістых тэхналогій і галін прамысловасці.

Добавить комментарий