Навучэнцы, калектывы народнай творчасці, гурты, ансамблі, ідывідуальныя выканаўцы фальклорнага мастацтва, танцавальныя пары – выканаўцы народных побытавых танцаў, пераемнікі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйнай кухні ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці сустрэліся ў Пружанах і паказалі вынікі двухгадовых пошукаў, экспедыцый, працы па вывучэнню і перайманню традыцыйнага фальклору сваёй мясцовасці. Каб трапіць на свята фальклору, неабходна было падрыхтаваць самабытны матэрыял свайго рэгіёну, вывучыць і ведаць яго мову, песні і танцы. Да ўдзелу ў фестывалі былі запрошаны замежныя госці – калектывы з Польшчы, Сербіі, Расіі, якія адметна паказалі асаблівасці традыцыйнай культуры сваіх краін.
Пасля афіцыйнага адкрыцця фестываля, адбылося ўрачыстае шэсце удзельнікаў да галоўнага гістарычнага здабытка Пружанаў – парка і палаца Швыкоўскіх, дзе разгарнулася буйная творчая пляцоўка “Горад майстроў”. Ўсамім “Палацыку” адбылася абласная дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя па выніках абласнога конкурса даследчых работ. Творчыя калектывы вобласці паказвалі свае здабыткі на канцэртных пляцоўках горада Пружаны і ў в.Лінава. А на галоўнай пляцоўцы разгарнуліся спаборніцтвы пар-выканаўцаў побытавых танцаў.
На навукова-практычнай канферэнцыі “Фальклорная спадчына” навучэнцы і педагогі Брэсцкай вобласці прэзентавалі навукова-даследчыя работы, якія сталі пераможцамі конкурса даследчых работ: “Крочым у свет з родным”, Шырокава Яна, ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Пінска”, педагог Коўжун Т.С.; “Брацкая свечка ў вёсцы Лука Столінскага раёна”, Вячорка Вікторыя, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Століна”, педагог Кананчук Н. М. Ў намінацыі “Фальклорны відэакліп “Берасцейская талакуха” лепшым стаў ўзорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”, г.Высокае, Камянецкі раён.
Гран-Пры VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” атрымалі: за лепшую фальклорную праграму – аддзел па адукацыі Іванаўскага райвыканкама; у намінацыі “Конкурс-выстава “Горад майстроў” – адзел па адукацыі Столінскага райвыканкама; лепшы фальклорны калектыў – ўзорны ансамбль народнага танца “Мацейка” і аркестр “Вясёлыя музыкі” ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы”, кіраўнікі Варашылава Т. І., Фянько В. В.; лепшы ідывідуальны выканаўца фальклорных спеваў – Ладыга Максім ДУА “Пучынская базавая школа” Пінскага раёна, педагог Калесніковіч М.А.
У якасці членаў экспертнага журы фестываля фестываля былі запрошаны навукоўцы з УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (г.Мінск) – старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Матыліцкая Наталля Віктараўна, кандыдат педагагiчных навук, артыст-вакаліст Петухова Наталля Вячаславаўна, метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Крыўко Таццяна Міхайлаўна. Экспертнае журы адзначыла высокі ўзровень фестывалю і запрасіла навучэнцаў да паступлення ў БДзУКМ, профільныя вузы сталіцы.