Фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”

Раённы этап адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” прайшоў на базе ДУА “СШ № 1 г. Пружаны” з мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Пружаншчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўлення дыялога культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі.
Вучні 4 “Б” класа падрыхтавалі праграму хараводаў каляндарнага цыклу з элементамі фальклорнага тэатра. Бабуля вучаніцы Павуковай Ульяны расказала пра абрад “Гуканне вясны”, разам яны выпякалі веснавых жавароначкаў з цеста, спявалі абрадавыя песні, вадзілі карогоды і заклікалі , гукалі вясну. За выступленне узнагароджаны Дыпломам 3 ступені.

Добавить комментарий