Здравствуй, Новогрудок!

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Рисунок8

 

Вы бывали в Новогрудке? А наши ученики – да! Вот как они говорят об этом сами:

У Навагрудку я была ўпершыню. Нам пашанцавала, выпаў першы снег, таму наваколле  Навагрудчыны нас уразіла сваёй асаблівай прыгажосцю: дрэвы, пагоркі, дамы, сцежкі выглядалі казачнымі пад снежным покрывам. Экскурсавод – прафесіянал сваёй справы – і слухаць яго было само задавальненне. У паветры адчуваўся подых гісторыі. Мы наведалі музей Адама Міцкевіча – паэта  з сусветным іменем. Міцкевічам ганарацца жыхары Навагрудчыны, і ў памяць аб ім ля самой гары Міндоўга стаіць помнік, а яшчэ насыпаны вялікі курган ў гонар паэта ўжо пасля яго смерці. Потым накіраваліся на гару Міндоўга, з якой, як на далоні, можна было назіраць усю прыгажосць  наваколля.  А ў цудоўным парку, праз які мы ішлі,  праводзяцца рыцарскія турніры. Наведалі мы і цікавы этнаграфічны музей, карцінную галерэю. Я люблю вандраваць па Беларусі і лічу, што скарбонка маіх вандровак папоўнілася сапраўдным брыльянтам.   Хаян Дар я, 11 “Б” клас

Добавить комментарий