Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
І наша школьная бібліятэка падрыхтавалася да Дня пісьменства. Для 7 класаў прайшло мерапрыемства “Вялікія імёны ў гісторыі пісьменства». Навучэнцы завочна пабывалі ў Заслаўі, дзе ў гэтым годзе праходзіў Дзень пісьменства, вучні ўзгадалі беларускіх асветнікаў і паглядзелі пазнавальны фільм аб нашым земляку Францыску Скарыну.