21 лістапада у ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Пружаны” адбылося пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Брэсцкай вобласці. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні іншых гарадскіх школ.
Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння і развіцця Брэсцкай вобласці, з цяжкасцямі на шляху станаўлення і дасягненнямі, са знакамітымі людзьмі Берасцейшчыны.
Брэсцкая вобласць – заходнія вароты краіны – размешчана на скрыжаванні ажыўленых шляхоў з усходу на захад і з поўначы на ўсход. Брэсцкі чыгуначны вузел з’яўляецца адным з буйнейшых у Цэнтральнай Еўропе. Візітнымі карткамі вобласці з’яўляюцца мемарыял “Брэсцкая крэпасць-герой” і нацыянальны парк “Белавежская пушча”. На нашай малой радзіме – крышталь культуры Ружанскі замак Сапег.
У параўнанні з 1000-гадовай гісторыяй нашага абласнога цэнтра, 80 годовы юбилей вобдасці– гэта вельмі мала. Але і гэты, параўнальна кароткі прамежак часу, ўвабраў у сябе шмат падзей. Падзей, якія сталі часткай гісторыі нашай краіны.
Кожны куток нашай вобласці вызначаецца сваеасаблівасцю: слаўныя сваёй гісторыяй, сваімі выдатнымі імёнамі землі Іванава, Ляхавіч, Івацэвіч, Ганцавіч, беларускае Палессе Піншчыны і Луненеччыны, Камянецкая і Пружанская тэрыторыя пушчы, Баранавічскі буйны чыгуначны вузел, які звязвае ўсе напрамкі краіны. Маларыта – куток, дзе сустракаюцца тры краіны суседкі: Беларусь, Україна, Польшча. Цукар з Жабінкі, кобрынскія хлеба-булачныя вырабы, смак бярозаўскай бужаніны, драгічынскую і столінскую агародніну ведаюць па ўсёй нашай рэспубліцы і за яе межамі. Брзсцкая зямля нарадзіла выдатных асоб: лётчыка-касманаўта двойчыГероя Савецкага Союза Пятра Клімука, Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, дзяржаўнага дзеяча Героя Беларусі Пятра Пракаповіча, дзеячаў культуры Рыгора Шырму, Міколу Засіма, Удадзіміра Купрэева, Ивана Хвораста, Алену Лось, Алену Аладаву, Міхаіла Пташука, Уладзіслава Галубка, Мікалая Кузьміча, Алену Варабей, Игара Карнелюка, Эдуарда Ханка.
Вучні СШ №4 пастараліся, каб мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна. Акрамя інфармацыйнага блоку былі прадстаўлены інсцэніроўка, песні, вершы, танец.