У школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства да Году кнігі “ Славутыя землякі”. У госці была запрошана зам. дырэктара цэнтральнай бібліятэкі ім. М.Засіма Купчанка Таццяна Мікалаеўна. Яна паведаміла вучням, як многа знакамітых і славутых землякоў ёсць у нас на пружанскай зямліцы. А пры канцы сустрэчы ўсім пажадала поспехаў у працы і вучобе, у 2012 годзе чытаць кнігі беларускіх выдавецтваў, беларускіх аўтараў і знаёміцца з творчасцю таленавітых землякоў.