Тэма: Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Настаўнік: Панасік Таццяна Васільеўна
Мэты:
- Правесці тэматычны кантроль па тэме “Беларуская літаратура першай трэці 20 стагоддзя”;
- Даць характарыстыку літаратуры ваеннага часу, адзначыўшы вядучую ролю лірыкі, публіцыстыкі і сатыры, пазнаёміць з творамі пісьменнікаў-франтавікоў, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму і яе будучыню;
- Развіваць мысленне вучняў, удасканальваць навыкі выразнага чытання;
- Садзейнічаць выхаванню эмацыйнай сферы старшакласнікаў.
Абсталяванне: карткі, падручнік, камп’ютар, сшыткі
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка дамашняга задання
Праверачная работа па тэме «Беларуская літаратура першай трэці 20 стагоддзя»
Варыянт 1
1. Чый партрэт?
А) Б) В)
2. Суаднясіце гады жыцця з асобай пісьменніка
А) 1896 – 1991; 1)М.Зарэцкі
Б) 1900 – 1976; 2)К.Крапіва
В) 1901 – 1937. 3)У.Дубоўка
3. Назваць сапраўднае прозвішча
А) А.Мрыя
Б) К.Крапівы
4. Суаднесці прозвішчы аўтараў з іх творамі:
А) М. Гарэцкі
Б) К.Крапіва
В) М. Зарэцкі
Г) Ул. Дубоўка
Д)З. Бядуля
Е) А.Мрый
1. “Запіскі Самсона Самасуя”
2. “О Беларусь, мая шыпшына”
3. “Альпійская балада”
4. “Кветка пажоўклая”
5. “Бондар”
6. “Хто смяецца апошнім”
7. “Роднае карэнне”
5. З якога твора герой?
1) Даніла
2) Чарнавус
3) Крэйна
4) Булановіч
5) Ніна Купрыянава
6) Лін
Праверачная работа па тэме «Беларуская літаратура першай трэці 20 стагоддзя»
Варыянт 2
1. Чый партрэт?
А) Б) В)
2. Суаднясіце гады жыцця з асобай пісьменніка
А) 1886 – 1941; 1) А.Мрый
Б)1893 – 1938; 2) З.Бядуля
В) 1893 – 1943. 3) М.Гарэцкі
3. Назваць сапраўднае прозвішча
А) З.Бядулі
Б)М.Зарэцкага
4. Суаднесці прозвішчы аўтараў з іх творамі:
А) К.Крапіва
Б) М.Гарэцкі
В) А.Мрый
Г) М.Зарэцкі
Д) У.Дубоўка
Е) З.Бядуля
1. “Ворагі”
2. “Дзікае паляванне караля Стаха”
3. “Залатая асенняя раніца”
4. “Запіскі Самсона Самасуя”
5. “Хто смяецца апошнім”
6. “Літоўскі хутарок”
7. Абразок “Плач пралескаў”
5. З якога твора герой?
1) Архіп Лінкевіч
2) Аўдоцця
3) Гарлахвацкі
4) Настаўнік Мамон
5) Гуторскі
6) Гарнова
Сабраць сшыткі на праверку.
Адказы
Варыянт 1
1. Чый партрэт?
А) К.Крапіва;
Б) М.Гарэцкі;
В) З.Бядуля.
2. Суаднясіце гады жыцця з асобай пісьменніка
А)1896 – 1991 2)К. Крапіва
Б) 1900 – 1976 3) У. Дубоўка
В) 1901 – 1937 1) М. Зарэцкі
3. Назваць сапраўднае прозвішча
А) А.Мрыя Андрэй Антонавіч Шашалевіч
Б) К.Крапівы Кандрат Кандратавіч Атраховіч
4. Суаднесці прозвішчы аўтараў з іх творамі:
А) М. Гарэцкі
Б) К.Крапіва
В) М. Зарэцкі
Г)Ул. Дубоўка
Д)З. Бядуля
Е)А.Мрый
1. “Запіскі Самсона Самасуя”
2. “О Беларусь, мая шыпшына”
3. “Альпійская балада”
4. “Кветка пажоўклая”
5. “Бондар”
6. “Хто смяецца апошнім”
7. “Роднае карэнне”
А7, Б6, В4, Г2, Д5, Е1
5. З якога твора герой?
1) Даніла “Бондар”
2) Чарнавус “Хто смяецца апошнім”
3) Крэйна “Запіскі Самсона Самасуя”
4) Булановіч “Кветка пажоўклая”
5) Ніна Купрыянава “Ворагі”
6) Лін “Запіскі Самсона Самасуя”
Адказы
Варыянт 2
1. Чый партрэт?
А) М.Зарэцкі;
Б) У.Дубоўка;
В) А.Мрый
2. Суаднясіце гады жыцця з асобай пісьменніка
А) 1886 – 1941; 2) З.Бядуля
Б)1893 – 1938; 3) М.Гарэцкі
В) 1893 – 1943. 1) А.Мрый
3. Назваць сапраўднае прозвішча
А) З.Бядулі – Самуіл Яфімавіч Плаўнік
Б)М.Зарэцкага Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў
4. Суаднесці прозвішчы аўтараў з іх творамі:
А) А. К.Крапіва
Б) М.Гарэцкі
В) А.Мрый
Г) М.Зарэцкі
Д) У.Дубоўка
Е) З.Бядуля
А5, В6, С4, D1, E3, F7
1. “Ворагі”
2. “Дзікае паляванне караля Стаха”
3. “Залатая асенняя раніца”
4. “Запіскі Самсона Самасуя”
5. “Хто смяецца апошнім”
6. “Літоўскі хутарок”
7. Абразок “Плач пралескаў”
5. З якога твора герой?
1) Архіп Лінкевіч – “Роднае карэнне”
2) Аўдоцця “Бондар”
3) Гарлахвацкі – “Хто смяецца апошнім”
4) Настаўнік Мамон – “Запіскі Самсона Самасуя”
5) Гуторскі “Ворагі”
6) Гарнова “Кветка пажоўклая”
3. Паведамленне тэмы ўрока
- Вызначыць разам з вучнямі мэты ўрока
- З якімі творамі на гэту тэму вы знаёмы?(М.Лынькоў “Васількі”, В.Быкаў “Жураўліны крык” і іншыя)
Настаўнік. Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах – гора і пакуты. Дваццатае стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых трагічных, і найперш таму, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны забраў мільёны чалавечых жыццяў. Кожны трэці беларус загінуў у полымі суровага ліхалецця.
Менавіта на нашай Брэсцкай зямлі пачалося змаганне з вераломным агрэсарам у Брэсцкай крэпасці. Я.Купала пісаў: “Нямецкі фашызм топча нашу мілую, родную, слаўную беларускую зямлю. Ён зруйнаваў нашы гарады, ён стаіць над нашай душою, гэты бязлітасны кат, якому мала адной крыві, які прагне рваць і таптаць душу народа”.
Захопнікі неслі з сабой смерць, гвалт, рабаўніцтва. Гітлераўцы ператварылі Беларусь у зону канцэнтрацыйных лагераў і гета, дзе гінуліваеннапалонныя, жанчыны і дзеці, людзі з розных краін Еўропы. На нашай зямлі былі спалены разам з жыхарамі шматлікія вёскі(сімвалам гэтай народнай трагедыі з’яўляецца Хатынь), разбураны гарады з гістарычнымі помнікамі архітэктуры і культуры. (У нашым горадзе таксама ёсць помнік “Спаленым вёскам”). Навісла рэальная пагроза для чалавечай цывілізацыі. Беларускі народ не захацеў скарыцца грубай сіле і жыць у паднявольным рабстве.(Слайд 1)
Ваенны час змусіў творчую інтэлігенцыю спазнаць суровыя выпрабаванні: 250 пісьменнікаў Беларусі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Літаратары апраналі вайсковыя шынялі і ішлі на фронт, ваявалі са зброяй у руках ці працавалі ў армейскіх газетах, многія змагаліся ў партызанах і антыфашысцкім падполлі, іншым давялося выжываць ва ўмовах акупацыі.
Фізкультхвілінка
Ужо на другі дзень вайны ў газеце “Звязда” (слайд 2) з’явіўся верш Я.Коласа “Шалёнага пса – на ланцуг!”
– Выразнае чытанне верша падрыхтаваным вучнем.
Шалёнага пса — на ланцуг!
Дык так, пачалося. Забойца ў паходзе,
I спушчаны псы з ланцугоў.
У грознай навале, у цяжкай прыгодзе
Больш мірных няма берагоў.
Да зброі, народы раскутай краіны:
Разбойнік штурмуе наш дом!
Магутнаю раццю, патокам адзіным
Абрушым на ворага гром!
Той мусіць загінуць, хто меч узнімае
На голавы мірных трудзяг.
Няхай жа агорне ноч цёмна-нямая
Падступных падлюг і туляг!
Дык чуйце, народы: ў паход на бандыта,
На меч перакуйце ваш плуг.
Захочам — і Гітлер, як пёс, будзе біты:
Шалёнага пса — на ланцуг!
Я.Колас
Вялікай папулярнасцю ў чытачоў карыстаўся сатырычнае слова Я.Коласа, К.Крапівы, М.Танка.(слайд 3) Асаблівай вастрынёй і досціпам вылучаліся сатырычныя вершы К.Крапівы “Фрыцавы трафеі”, “Сон Гітлера”, “Янка і Карла”, якія друкаваліся ў газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”(Слайд 4)
-выразнае чытанне на памяць верша К.Крапівы “Фрыцавы трафеі”
ФРЫЦАВЫ ТРАФЕІ
«На Маскву табе маршрут»,—
Інфармуюць Фрыца.
Фрыц сказаў бадзёра:
«Гут! Можна пажывіцца».
Сала, масла, цукар, мёд
Гітлераўца вабяць:
Фрыц — плячысты на жывот
I мастак паграбіць.
Майстар «арганізаваць»
Вопратку, абутак;
А Маскву збіраўся ўзяць
Ён за двое сутак.
Роўнай стужкаю бяжыць
На Маскву дарога.
Па абочынах ляжыць
Мёртвых фрыцаў многа.
Шар парожняй галавы
Фрыц схіляе ніжай:
Недалёка да Масквы,
А да смерці бліжай.
Фрыц штодзень чакаў бяды
I сядзеў у шчэлі,
А фашысцкія рады
Больш і больш радзелі.
Чалавек мо дваццаць пяць
Засталося з роты…
Фрыц паспеў, аднак, прыдбаць
Ялавыя боты.
Фрыц зрабіў усё, што мог,
I сягоння рана
Сілай здзёр ён боты з ног
На сяле ў Івана.
Ціха крадзецца Іван
Да фашыста-ката;
У руцэ яго наган,
У другой — граната.
Захапіў паветра — ўзмах,
Гром і бліскавіца!..
I застыў на момант жах
У вачах у Фрыца.
Колаў стук сярод палёў,
Слуп рухомы дыму:
Едзе Фрыц з вайны дамоў,
Едзе на радзіму.
Ён зрабіў усё, што мог:
Боты тут, з сабою.
Не хапае толькі ног:
Ногі… пад Масквою.
1941
У многіх выпадках сатырычныя творы не мелі подпісаў, а калі i былі падпісаны, то галоўным чынам псеўданімамі. (Слайд 5) Цікава, што Кузьма Чорны падчас вайны выступаў пад псеўданімамі Сымон Чарпакевіч, Арцём Чамярыца, Ігнат Булава з-пад Турава; Анатоль Астрэйка – Сымон Бравы, Якім Зорны, Ян Пясоцкі; Пімен Панчанка – Тарас Паляшук; Макciм Лужанін – Алесь Даведка; Пятрусь Броўка – Андрэй Прыгода; П. Глебка – Язэп Касіла, Грыша Асот; Кандрат Крапіва – Астапчук; псеуданімам М. Сурма падпісваў свае творы малады беларускі паэт Мікола Сурмачоў, які загінуў у баях за Берлін.
4. Праца з падручнікам у групах(Стар. 113 -115)
1група. Назваць жанравыя і тэматычныя адметнасці беларускай літаратуры перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Ваенны час быў напоўнены пафасам барацьбы з фашызмам, ідэямі вызвалення роднага краю, ідэаламі гуманізму.
Першымі жанрамі, якія найбольш чула ўспрынялі дух часу, былі вершы-заклікі, публіцыстычныя артыулы, байкі, песні, апавяданні, эпіграмы. Крыху пазней заявілі пра сябе паэма, аповесць, раман. Атрымаў развіццё жанр гістарычнай балады з яе рамантычным пачаткам.
Беларускія пісьменнікі і паэты ўспрымалі мастацкае слова як від зброі супраць акупантаў. Газеты «Звязда» і «Правда» першымі змясцілі палымяныя творы з заклікам да змагання са страшэннай фашысцкай сілаю.
Можна вылучыць асноўныя тэмы твораў ваеннага часу:
- тэма Радзімы і чалавека,
- тэма трагічнага лёсу жыхароў спаленых вёсак,
- тэма мужнасці і гераізму простага чалавека,
- тэма гістарычнага мінулага, калі аўтары звярталіся да нацыянальнай гісторыі, уваскрашалі ў памяці народнай імёны барацьбітоў за незалежнасць і свабоду,
- тэма духоўнай прыгажосці чалавека.
2група. Якую ролю выконвала беларуская літаратура ваеннага перыяду?
Беларуская літаратура ваеннага перыяду выконвала вялікую ролю, выражала пачуцці людзей, іх настрой, падтрымлівала веру ў перамогу. Мастакі слова вучылі чытачоў любіць сваю краіну, уважліва адносіцца да мінулага, фарміравалі пачуццё патрыятызму, сапраўдныя маральныя якасці.
Літаратура ваеннага часу стала адным з важных склададьнікаў антыфашысцкай барацьбы. Яна раскрыла сутнасць фашызму, асэнсавала яго з вышыні філасофска-гістарычнага і мастацкага вопыту чалавецтва. Творчасць Лынькова, Чорнага, Броўкі, Панчанкі значна ўплывала на іх паслядоўнікаў, раскрыла шырокія магчымасці ў рэальным аналізе жыцця і чалавечай псіхалогіі.
Літаратура стала своеасаблівым помнікам таму часу. Па моцы патрыятычнага пачуцця, па глыбіне сувязі з жыццём літаратура таго перыяду не мае сабе роўных.
3група. Назваць найбольш значныя творы беларускіх пісьменнікаў ваеннага часу.
Лёс Радзімы аказаўся ў небяспецы, і вобраз Беларусі стаў цэнтральным у ворчасці беларускіх паэтаў і празаікаў ваеннага часу. У лепшых творах вобраз Беларусі напаўняецца жыццёвай канкрэтыкай
і гістарычным зместам: родныя краявіды, жудаснае відовішча ваеннага спусташэння, думкі пра лёс Радзімы, народа, яго культуры і мовы( «Беларускім партызанам» Я. Купалы; «Мая зямля», «Вясною» Я. Коласа; «Беларусь» і «Родная мова» М. Танка; «Кастусь Каліноўскі» П. Броўкі; балады А. Куляшова, вершы П. Панчанкі і П. Глебкі, байкі К. Крапівы і інш.).
– Выразнае чытанне верша «Беларускім партызанам» Я. Купалы
Я.Купала Беларускім партызанам
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
На руінах, папялішчах,
На крывавых іх слядах
Хай груган іх косці ліча,
На бяседу соваў кліча
Баль спраўляць на іх касцях.
Няхай Гітлеру-вампіру
Клююць сэрца, смокчуць кроў;
Сыты быў людскім ён жырам,
П’яны быў крывавым вірам, –
Хай жа гіне звер звяроў!
Выразаў ён старцам вочы,
Рэзаў матак і дзяцей,
Дзікай зданню, патарочай
Засланяў дні чорнай ночай, –
Хай жа гіне ліхадзей!
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
Клічу вас я на пабеду,
Хай вам шчасцем свецяць дні,
Выразайце людаедаў,
Каб не стала іх і следу
На святой нашай зямлі.
Цень забітых матак, дзетак,
Дзедаў вашых і бацькоў,
Акрываўлены палетак
Клічуць мсціць крывава гэтак,
Як не мсцілі ад вякоў.
Не давайце гадам сілы
На сабою распасцерць,
Рыйце загадзя магілы,
Вырывайце з жывых жылы,
Кроў за кроў, а смерць за смерць!
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
Няхай ваша перамога
Не кідае вас нідзе,
Не пужае хай трывога, –
Ваша чыстая дарога
Да свабоды давядзе…
Так ад нечысцяў ачысцім
Нашы нівы і лясы,
Фашыстоўскіх псоў панішчым,
І схіснуцца, як калісьці,
Для нас нашы каласы.
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны!
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
1942
Раманы і апавяданні К. Чорнага, дзе аўтар стварае манументальны вобраз беларуса, працаўніка, змагара, пакутніка, напоўнены багатым псіхалагічным і гістарычным зместам. Народнае жыццё ў складаныя для Радзімы часы адлюстроўвалі раманы I. Мележа «Мінскі напрамак», М. Лынькова «Векапомныя дні», I. Шамякіна «Глыбокая плынь».
4 група. Якія мастацкія асаблівасці вылучаюць беларускую ваенную прозу?
Творы многіх аўтараў былі напоўнены багатым псіхалагічным і гістарычным зместам. Тэма Радзімы і чалавека раскрывалася канкрэтна, у непарыўнай сувязі з гісторыяй і прыродай роднага краю. Кожны аўтар знаходзіў свае фарбы, дэталі, падыходы.
Беларускую ваенную прозу вылучаюць мастацкія асаблівасці:
а) дакументальнасць, жыццёвая і мастацкая праўда;
б) адначасовы паказ гераічнага і трагічнага (а часам і камічнага), пранікнёнасць твораў глыбокім унутраным пачуццём, насычанасць актыўным дзеяннем;
в) паглыбленне псіхалагізму ў аналітычнай прозе і філасофска-псіхалагічнае асэнсаванне вайны;
г) дыялогі-характарыстыкі, фальклорныя матывы, вострыя драматычныя сюжэты;
д) непадзельная сувязь Радзімы і чалавека, мастака і народа, грамадскага і асабістага.
6. Падагульненне.
Прэзентацыя груп.
8. Дамашняе заданне – ахарактарызаваць грамадскую абстаноўку часу Вялікай Айчыннай вайны і месца літаратуры ў жыцці народа
9. Рэфлексія
Настаўнік. Напрыканцы я хачу расказаць вам адну прытчу.
Вязуць тры чалавекі цяжкае каменне.
– Што вы робіце? – пытаюцца ў іх?.
– Валаку гэтыя праклятыя камяні, – злосна выказаўся першы.
– На хлеб сабе зарабляю, стомлена прамовіў другі.
– А я хачу пабудаваць храм, так адказаў трэці, і твар яго асвятліўся.
Дастасуючы прытчу да нашага ўрока, падумайце і скажыце, чым быў для вас гэты час. Цяжкай працай, якая пакінула толькі стому? Альбо вы працавалі дзеля адзнакі, пахвалы? А можа, вы будавалі храм? Мне здаецца, што я, цаглінку да цаглінкі складаючы, узводзіла сцены храма паэзіі і красы, падмуркам да якога сталі вашы словы і выказванні.(я змяшчаю сваю фішку пад плакатам, дзе намаляваны храм). Я прапаную вам выбраць месца для сваёй фішкі.( Апрача храма, на плакаце намаляваны груда камянёў і грошы)
Вучні размяшчаюць свае фішкі.
Добры дзень! Можна паглядзець прэзентацыю да гэтага ўрока??