Вучням нашай школы пашчасціла сустрэцца з беларускім пісьменнікам Бутэвічам Анатолем Іванавічам, аўтарам казак, апавяданняў, беларускім дзяржаўным дзеячам, дыпламатам, перакладчыкам, публіцыстам, крытыкам і народнай артысткай Беларусі Марыяй Георгіеўнай Захарэвіч. Марыя Георгіеўна шмат часу адводзіць для працы на беларускім радыё. Яе асаблівы, мяккі, пранікнённы, праўдзівы голас знаходзіць водгук у сэрцы кожнага слухача. Яна сыграла шмат роляў у кіно, а таксама актыўна займаецца грамадска – палітычнай дзейнасцю. Нельга ўявіць Беларускі дзяржаўны тэатр ім. Янкі Купалы без гэтай таленавітай актрысы.
Для вучняў нашай школы Марыя Георгіеўна чытала вершы Я.Купалы, П. Панчанкі, прагучаў маналог Я. Бураўкіна “ Хатынь”. Хацелася б, каб такіх сустрэч было як мага больш, таму што спілкаванне з такімі таленавітымі людзьмі ўзбагачае нас духоўна.
Для мяне асабіста прыемна , што для сустрэчы з гасцямі такого высокага ўзроўню была абрана наша школа. Жадаем гасцям моцнага здароўя і натхнення на новую творчасць.
Зам. намесніка па выхаваўчай рабоце Філон І.Ф.