“Люблю цябе, пружанская зямліца!” – пад такой назвай прайшла прэзентацыя працы гуртка “Літаратурная гасцёўня”, які існуе ўжо 4 гады. У аснову працы гуртка пакладзены краязнаўчы матэрыял, таму гэтае мерапрыемства – даніна павагі роднай зямлі, яе мужным, сціплым і таленавітым людзям. Перад вачамі прысутных як быццам праходзілі малюнкі гераічнага мінулага Пружаншчыны, паўставалі постаці М.Засіма, Р. Шырмы, А.Аладавай, В.Сёмухі і іншых знакамітых землякоў. Вучні чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі. Напрыканцы свята гурткоўцы падзяліліся сваімі вершамі, прысвечанымі малой радзіме.